Тэнрэкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэнрэкавыя (Tenrecidae) — сямейства клясы сысуноў, які ўключае 10 сучасных родаў і 34 сучасныя віды[1]. Яны жывуць на Мадагаскары, Каморах і ў Цэнтральна-Заходняй Афрыцы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну ва Усходняй Афрыцы і плейстацэну на Мадагаскары, але група, безумоўна, значна старэйшая[2][3][4].
Даўжыня ад носа да хваста складае 40–400 мм, хвост рудыментны (падсямейства Tenrecinae) альбо 30–290 мм, маса ад некалькіх грамаў да 1 кг. Лыч доўгі і вузкі; вочы звычайна невялікія. У розных відаў цела пакрытыя мяккай, жорсткай шчаціністай поўсьцю альбо іголкамі. Зубная формула: 2–3/2–3, 1/1, 2–3/2–3, 2–4/2–3 = 32–40 зубоў[2][3][4].
Тэнрэкавыя — ў асноўным начныя і ўсяедныя. Прадстаўнікі сямейства вядуць водны, дрэвавы, наземны альбо норны лад жыцьця[2][3][4].
Remove ads
Сыстэматыка
Сямейства Тэнрэкавыя (Tenrecidae)
- роды: Microgale (22 віды), Hemicentetes (2), Micropotamogale (2), Oryzorictes (2), Potamogale (1), Tenrec (1), Limnogale (1), Setiferg (1), Geogale (1), Echinops (1)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads