Уладзімер Хадасевіч
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Міхайлавіч Хадасевіч (нар. 23 жніўня 1947, Альхоўка, Горацкі раён) — беларускі інжынэр, тэхноляг, вынаходнік ды апазыцыйны палітык; адзін зь вядучых спэцыялістаў у былым СССР у галіне прыбораў начнога бачаньня, кандыдат тэхнічных навук; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, член апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у 2006 годзе член ініцыятыўнай групы апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча .
Remove ads
Біяграфія
Маладосьць ды праца
Ён нарадзіўся 23 жніўня 1947 году ў вёсцы Альхоўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласьці, Беларускай ССР, СССР . У 1970 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут . Мае ступень кандыдата тэхнічных навук. Тэма яго кандыдацкай дысэртацыі — «Канструктарска-тэхналягічная абарона прыбораў начнога бачаньня вялікай далёкасьці» . Зьяўляецца членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгій . Ад 1970 да 1972 году працаваў інжынерам-тэхнолягам. Ад 1972 да 1974 году — начальнікам аддзелу новых тэхналёгій. Ад 1974 да 1976 году займаў пасаду намесьніка галоўнага тэхноляга, а ад 1976 да 1977 году — намесьніка галоўнага інжынэра — галоўнага тэхноляга на оптыка-мэханічным заводзе ў Загорску (цяпер Сергіеў Пасад) Маскоўскай вобласьці, РСФСР . У 1977—1985 гадах працаваў дырэктарам завода «Дыяпраектар» у Рагачове . У 1985—1995 гадах быў намесьнікам начальніка філіяла Цэнтральнага канструктарскага бюро «Пеленг» у Рагачове. Ад кастрычніка 1996 году да жніўня 1997 году[2] быў беспрацоўным. Ад 1997 году да прынамсі 1999 году займаў пасаду галоўнага канструктара ў Навукова-вытворчым цэнтры «Спэцыяльныя складаныя сыстэмы» ў адкрытым акцыянэрным таварыстве «Пеленг». Ён быў членам апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі[3].
Уладзімер Хадасевіч — рацыяналізатар і аўтар шматлікіх вынаходніцтваў, запатэнтаваных у Беларусі і за мяжой. Ён быў адным з самых маладых дырэктараў заводаў абароннай прамысловасьці за ўсю гісторыю Міністэрства абароннай прамысловасьці СССР . Дзякуючы сваёй працы над прыборамі начнога бачаньня і іх кампанэнтамі, а таксама распрацоўцы і ўкараненьню перадавых вытворчых тэхналёгій, ён лічыцца адным зь вядучых спэцыялістаў былога СССР у гэтай галіне[3].
Палітычная дзейнасьць
Уладзімер Хадасевіч балятаваўся ў 1995 годзе як беспартыйны кандыдат на выбарах у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. У другім туры дадатковых выбараў 10 сьнежня 1995 года быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савет ад Рагачоўскай гарадзкой выбарчай акругі № 112[4]. 9 студзеня 1996 году быў прыведзены да прысягі ў якасьці дэпутата[5]. З 23 студзеня працаваў у Вярхоўным Савеце членам[6], а затым намесьнікам старшыні[7] Пастаяннай камісіі па прамысловасьці, транспарце, будаўніцтве, энэргетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфармацыйных тэхналёгіях[6]. Быў беспартыйным[4] і належаў да фракцыі «Грамадзянскае дзеяньне», якая выступала супраць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. З 3 чэрвеня быў членам рабочай групы Вярхоўнага Савета па супрацоўніцтве з Парлямэнтам Рэспублікі Малдова[7]. 27 лістапада 1996 г., пасьля таго, як прэзыдэнт унёс супярэчлівыя і часткова непрызнаныя міжнароднай супольнасьцю папраўкі да Канстытуцыі, ён ня быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканьня, якую ён стварыў. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Беларусі 1994 г. яго мандат як дэпутата Вярхоўнай Рады скончыўся 9 студзеня 2001 г.; аднак наступныя выбары ў гэты орган так і не адбыліся[8].
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Уладзімер Хадасевіч быў членам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча — адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычнай апазыцыі. За сваю дзейнасьць ён перасьледваўся; 26 лютага 2006 году быў затрыманы ў Рагачове па абвінавачваньні ў «парушэньні парадку арганізацыі выбараў».
Remove ads
Узнагароды
Асабістае жыцьцё
Уладзімер Хадасевіч жанаты і мае двух сыноў[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads