Фондавая біржа Кіпру

біржа ў Нікасіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Фондавая біржа Кіпру
Remove ads

Фондавая біржа Кіпру (ФБК) — фондавая біржа, заснаваная ў сакавіку 1996 году ў Нікасіі.

Хуткія факты Тып, Разьмяшчэньне ...

На 2022 год месьцілася па праспэкце Вірона, д. 71[5]. Паводле 49-га артыкула Закону «Аб разьвіцьці фондавага рынку, стварэньні і дзейнасьці Фондавай біржы Кіпру (ФБК) і яе Рады», гадавы бюджэт біржы зацьвярджала Палата прадстаўнікоў Кіпру пасьля падачы на разгляд міністрам фінансаў Кіпру[1].

Remove ads

Кіраваньне

  • Рада. Прызначалася Радай міністраў Кіпру на прапанову міністра фінансаў тэрмінам на 5 гадоў. Вызначала час адкрыцьця і закрыцьця гандлёвага дня. Зацьвярджала разьмяшчэньне каштоўных папераў на біржы. Ухваляла і скасоўвала біржавыя паслугі і расцэнкі на іх. Вызначала ўмовы і абмежаваньні гандлю. Утварала Камітэты аўдыту і кіраваньня рызыкай. Засноўвала Камітэты выдаўцоў і ўдзельнікаў[1].

Удзельнікі

На 8 красавіка 2022 году Фондавая біржа Кіпру налічвала 9 сябраў, якімі былі брокерскія дамы: 1) Галоўны банк Кіпру, 2) ТАА «Кіпрская арганізацыя ўкладаньняў і каштоўных папераў» («КАУКП», належыць «Банку Кіпру»), 3) ТАА «Глябальны капітал каштоўных папераў і фінансавых паслугаў» (належыць «Кіпрскаму банку разьвіцьця»), 4) ТАА «Мэга-ўласнасьць на каштоўныя паперы і фінансавыя паслугі», 5) ТАА «Біржавы провыбар» (Лярнака), 6) ТАА «Заслуга-Капітал» (належыць казаскаму сувэрэннаму фонду «Самурык-Казына»), 7) ТАА «Адзін Плюс Капітал», 8) «Укладаньні Сканэстас» (Лімасол), 9) ТАА «Атлас Капітал Укладальніцкія паслугі»[6]. Удзел брокерскага дома ў біржавым гандлі прадугледжваў уклад на 50 000 даляраў у выглядзе банкаўскай парукі на карысьць ФБК, а таксама яшчэ 100 000 даляраў у банку разьлікаў у выпадку разьліковага сяброўства на біржы[7].

Remove ads

Індэксы

На 2022 год Фондавая біржа Кіпру вылічала 4 ўласны індэксы на рэгуляваным рынку: 1) Агульны, 2) Асноўнага рынку, 3) Альтэрнатыўнага рынку, 4) Інвэстыцыйных фондаў, 5) Гасьцінічны[8]. На нерэгуляваны рынку вылічалі яшчэ 2 індэксы: 1) Рынку новаўтвораных прадпрыемстваў, 2) Фінансавы.

  • Агульны. Паі найбольшага прадпрыемства маглі складаць 25 % ад вартасьці індэксу. У вольным абарачэньні на біржы мелі знаходзіцца прынамсі 15 % паёў кожнага прадпрыемства ў індэксе. Паўгадовы перагляд індэксу ажыцьцяўлялі кожную трэцюю пятніцу чэрвеня і сьнежня. Індэкс вылічалі кожныя 30 сэкундаў цягам гандлёвага дня.
  • Асноўнага рынку. Вартасьць найбольшага прадпрыемства абмяжоўвалі 30 % ад вартасьці індэксу.
  • Альтэратыўнага рынку. У вольным абарачэньні разьмяшчалі прынамсі 10 % паёў адпаведных прадпрыемстваў[9].
  • Рынку новаўтвораных прадпрыемстваў. Пачаў вылічацца 11 жніўня 2010 году ад 1000 пунктаў[10].

Мінуўшчына

У 1993 годзе Палата прадстаўнікоў Кіпру ўхваліла Закон «Аб каштоўных паперах і фондавых біржах». Таксама зацьвердзілі Закон «Аб разьвіцьці фондавага рынку, стварэньні і дзейнасьці Фондавай біржы Кіпру (ФБК) і яе Рады»[11]. У сьнежні 1993 году Рада міністраў Кіпру прызначыла 1-ы склад Рады ФБК[12]. 29 сакавіка 1996 году адбыўся 1-ы гандлёвы дзень на біржы. ФБК стала кіраваць рэгуляваным рынкам і «Рынкам новаўтвораных прадпрыемстваў». Таксама біржа кіравала Галоўным сховішчам каштоўных папераў і яго Галоўным рэгістрам[11].

У 2020 годзе выручка Фондавай біржы Кіпру ўпала да 3,822 млн эўра, а страты вырасьлі да 978 тыс. эўра[13].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads