Самурык-Казына

фонд нацыянальнага дабрабыту Казахстану From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Самурык-Казына» (бел. Жар-птушка—Скарб) — фонд нацыянальнага дабрабыту Казахстану, заснаваны ў лістападзе 2008 году.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Паводле 4-га артыкула Закону Казахстану ад 1 лютага 2012 году № 550-iv «Аб фондзе нацыянальнага дабрабыту», «мэтай дзейнасьці Фонду ёсьць павышэньне нацыянальнага дабрабыту Рэспублікі Казахстан шляхам павелічэньня доўгатэрміновай вартасьці установаў, што ўваходзяць у групу Фонду»[6].

Remove ads

Задачы

Паводле 4-га артыкула Закону Казахстану 2012 году «Аб фондзе нацыянальнага дабрабыту», «задачамі Фонду ёсьць:

  1. павышэньне канкурэнтаздольнасьці, рынкавай вартасьці і даходнасьці ўстановаў, што ўваходзяць у групу Фонду;
  2. укараненьне ў групе Фонду найлепшай практыкі карпаратыўнага кіраваньня;
  3. заахвочваньне распрацоўкі і ўкараненьня ў групе Фонду інавацыйных працэсаў і тэхналёгіяў;
  4. удзел у прыцягненьні ўкладаньняў у Рэспубліку Казахстан, стварэньне ўмоваў для ўкладальніцкай дзейнасьці ўстановаў, што ўваходзяць у групу Фонду, а таксама паляпшэньне інвэстыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Казахстан з улікам асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі;
  5. распрацоўка і ажыцьцяўленьня ўкладальніцкіх стратэгічных праектаз нацыянальнага, міжгаліновага і краёвага маштабаў, удзел у распрацоўцы і ажыцьцяўленьні праграмаў мадэрнізацыі і дывэрсыфікацыі казахстанскай гаспадаркі;
  6. удзел у ажыцьцяўленьні значных для грамадзтва, прамыслова-інавацыйных праектаў, якія садзейнічаюць устойліваму разьвіцьцю гаспадаркі Рэспублікі Казастан»[6].
Remove ads

Склад

На 2018 год фонд «Самурык-Казына» валодаў прадпрыемствамі ў 8 галінах на $32,737 млрд, сярод якіх звыш паловы (56%) вартасьці прыпадала на прадпрыемствы ў галіне здабычы прыроднага газу і нафты ($18,54 млрд). Іншымі найбольшымі галінамі фонду былі: фінансавая (банкі) — 11,4% ($3,753 млрд), прамысловасьць — 8,5% ($2,794 млрд), перавозкі — 7,1% ($2,327 млрд), энэргетыка — 6,3% ($2,327 млрд), горнарудная — 5,3% ($1,749 млрд) і сувязь — 3,6% ($1,187 млрд). Найбольшымі сярод 24 прадпрыемстваў фонду паводле абсягу сродкаў былі: 1) «КазМунайГаз» (90% паёў) — 14,015 трлн тэнгэ ($36,45 млрд), 2) «Казахстанская чыгунка» — 3,198 трлн тэнгэ ($8,318 млрд), 3) «Казатампрам» (85%) — 1,381 трлн тэнгэ ($3,591 млрд), 4) «Самурык-Энэрга» — 989,7 млрд тэнгэ ($2,574 млрд), 5) «Казахтэлекам» (51%) — 793,3 млрд тэнгэ ($2,063 млрд), 6) «Казахстанская электрасеткавая апэрацыйная кампанія» («КЭСАК», 90%) — 755,8 млрд тэнгэ ($1,965 млрд), 7) «Гара-Руда Самурык» — 658,4 млрд тэнгэ ($1,712 млрд), 8) «Аб'яднаная хімічная кампанія» — 658,4 млрд тэнгэ ($1,712 млрд), 9) «Эйр Астана» (51%) — 223 млрд тэнгэ ($606,1 млн), 10) «Самурык-Казына Будаўніцтва» (51%) — 189,4 млрд тэнгэ ($492,8 млн)[7]. Іншымі буйнымі прадпрыемствамі былі: «Казпошта», «Казахстанскія АЭС», «Казах Эйр» і 3 лётнішчы — Актабе, Атыраў і Паўладар[3].

Remove ads

Мінуўшчына

13 кастрычніка 2008 году казаскі прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў падпісаў Указ № 669 аб стварэньні Фонду нацыянальнага дабрабыту «Самурык-Казына» праз зьліцьцё Фонду ўстойлівага разьвіцьця «Казына» і дзяржаўнага холдынгу «Самурык». 17 кастрычніка 2008 году Ўрад Казахстану зацьвердзіў адпаведную Пастанову № 962[8]. 3 лістапада 2008 году фонд быў заснаваны. 28 лістапада 2008 году ўтварылі «Аб'яднаную хімічную кампанію». У 2009 годзе стварылі даччынае АТ «Гара-Руда Самурык», якое злучыла Карагандзінскі завод мэталюргічнага крэмну, Астанінскі афінажны завод і здабычу вальфраму, волава, золата, малібдэну, медзі і цынку на радовішчах Алайгыр, Паўночны Катпар і Шалкія. 13 лютага 2009 году фонд «Самурык-Казына» атрымаў 25% паёў «Казкамэрцбанка» и «Народнага банка». Цягам 2009 год фонд прыдбаў 78% банка «Туран-Алем» і 76% паёў «Альянс-банка»[9]. У 2011 годзе стварылі «Самурык-Казына Фінанс». У 2012 годзе на суму 27,9 млрд казахстанскіх тэнгэ правялі першаснае разьмяшчэньне 10% паёў АТ «КазТрансОйл», якому належала звыш паловы нафтаправодаў Казахстану. У 2018 годзе даччынае АТ «Казатампрам» разьмясьціла 15% паёў вартасьцю $451 млн на Астанінскай і Лёнданскай фондавай біржах[8].

Кіраўнікі

  • Карым Масімаў (17 кастрычніка 2008 — 25 сьнежня 2011)
  • Умірзак Шукееў (26 сьнежня 2011 — 15 сьнежня 2017)
  • Ахметжан Ясімаў (ад 23 сьнежня 2017 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads