Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Крычаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Васкрасенская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Крычаў |
| Каардынаты | 53°41′45.50″ пн. ш. 31°43′01.90″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская япархія |
| Дата заснаваньня | XIX ст. |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крычаве збудавалі ў першай палове XIX ст. з цэглы. У 1950-я гады савецкія ўлады перабудавалі яе пад кінатэатар. У 1990-я гады будынак вярнулі вернікам і часткова аднавілі.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта асымэтрычны прастакутны аб’ём пад 2-схільным дахам. Царкву завяршаюць 2 купалы на васьмігранных барабанах над фасадамі і ў цэнтры даху, баня над алтарнай часткай. Роўнічныя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі[1].
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1890-я гг.
- да 1918 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941—1943 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2008 г.
- 2012 г.
- 2015 г.
- 2015 г.
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 27
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
