Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Шклоў)
помнік архітэктуры XVII ст. у Шклове (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Шклове. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Замкавай вуліцы. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву, да нашага часу захаваліся падмуркі. Твор архітэктуры магілёўскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
![]() Васкрасенская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Шклоў |
Каардынаты | 54°11′14.4″ пн. ш. 30°19′16.3″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1702 |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўваскрасеньня Хрыстова |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У 1701 годзе паведамляецца, што «шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых». У царкве шанаваўся абраз Багародзіцы, якая паводле паданьня, зьявілася тут у 1640 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Гістарычныя крыніцы гэтага пэрыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзеяў адпаведна Ўваскрасенскі манастыр.
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У пачатку 1960-х гадоў яны ўзарвалі помнік.
У 2003 годзе навукоўцы з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафэсара, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко праводзілі археалягічныя дасьледваньні падмуркаў царквы[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1940-я гг.
- 1940-я гг.
- 1940-я гг.
- 1940-я гг.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads