Царква Аляксандра Неўскага (Індура)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Аляксандра Неўскага (Індура)
Remove ads

Царква Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Індуры. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Аляксандра Неўскага
Thumb
Царква Аляксандра Неўскага
КраінаБеларусь
ВёскаІндура
Каардынаты53°27′46″ пн. ш. 23°53′05.40″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуІван Ігнатавіч Калянкевіч[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Thumb
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Індуры збудавалі ў 1881 годзе.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, 5-гранная апсыда. У сылюэце дамінуе шатровая званіца і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане, узьведзены над пакатым 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму. У архітэктуры выкарыстоўваюцца рытм аркавых аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах і фрыз з квадратных шырынак. Узняты на бутавы калярыстычна насычаны цокаль, будынак надзяляецца на апсыдзе магутным каляровым акцэнтам — вялізным мастацкім пано на эвангельскі сюжэт[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Паўночная, 1А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads