Царква Праабражэньня Гасподняга (Астрына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Праабражэньня Гасподняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Астрыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на Гарадзенскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга  | |
Спаская царква  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Мястэчка | Астрына | 
| Каардынаты | 53°43′49.01″ пн. ш. 24°31′51.01″ у. д. | 
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе | 
| Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] | 
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] | 
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі Царква Праабражэньня Гасподняга  | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Астрыне збудавалі ў 1855 годзе.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Крыжовую форму будынка ўтвараюць цэнтральны кубападобны аб’ём малітоўнай залі, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсыда і прытвор-званіца. Сяродкрыжжа завяршаецца 8-гранным шатром з заломам і купалам-цыбулінай. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 3-ярусная чацьверыкавая званіца, якая таксама завяршаецца шатром з купалам-цыбулінай. Галоўны ўваход у яе першым ярусе мае выгляд аркавага парталу-прытвору пад 2-схільным пакрыцьцём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў кантрастава вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — кутнія лапаткі, гарадковыя фрызы, роўнічныя ліштвы аркавых аконных праёмаў.
Усярэдзіне ў цэнтральную 8-гранную залю адкрываецца прастора пірамідальнага скляпеньня — апсыда, прыдзелы і трапезная адкрываюцца шырокімі аркамі-прасьветкамі. Апсыда аддзяляецца 4-ярусным іканастасам[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
 - каля 1900 г.
 - да 1939 г.
 - П. Трошкін, верасень 1939 г.
 - П. Трошкін, верасень 1939 г.
 
Заўвагі
- Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
