Царква Сьвятога Мікалая (Крайск)

помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя ў Крайску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Крайск)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крайску. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
ВёскаКрайск
Каардынаты54°31′15.64″ пн. ш. 27°30′04.1″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБарысаўская япархія[d] 
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крайску збудавалі ў 2-й палове XIX ст.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад клюб. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1997—2000-х гадох праводзілася рэканструкцыя будынка.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Кампазыцыя будынка складаецца з званіцы-прытвора, трапезнай, малітоўнай залі і паўкруглай апсыды. Асноўны кубападобны аб’ём завяршаецца шатровым дахам з купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане; роўнічныя фасады падзяляюцца 3 аркавымі праёмамі. У сылюэце будынка пануе 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца, завершаная гранёным шатром з купалам-цыбулінай. Архітэктурна-дэкаратыўная плястыка абмяжоўваецца фрызам-парэбрыкам, кілепадобнымі ліштвамі з калёнкамі аркавых праёмаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads