Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Клімавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Клімавічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Міхайлаўская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Клімавічы |
| Каардынаты | 53°36′22.98″ пн. ш. 31°57′27.21″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і клясыцызм |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клімавічах збудавалі ў 1867 годзе[1].
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з элемэнтамі клясыцызму. Складаецца з крыжовага асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсыды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі сьветлавы 8-гранны барабан з купалам. Бабінец завяршаецца 3-яруснай вежай-званіцай. Асноўны аб’ём і званіца завяршаюцца купаламі-цыбулінамі.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- да 1918 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- да 1950 г.
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 26
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
