Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Уселюб)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Уселюб)
Remove ads

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ва Ўселюбе. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на Беліцкай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
ВёскаУселюб
Каардынаты53°43′10.50″ пн. ш. 23°47′37.84″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, каля 1900 г.
Thumb
Царква, 1941—1944 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ва Ўселюбе збудавалі ў XVIII ст. на месцы драўлянай царквы 1630 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ўселюб апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1848 годзе царкву перабудавалі.

Найноўшы час

За савецкім часам царква працягвала дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай, 2-схільны дах над якой пераходзіць у канічны, над якім на 8-гранным барабане ўзвышаецца купал-цыбуліна. Магутныя роўнічныя сьцены (таўшчыня 1,5 м) падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі. Над трыкутным франтонам галоўнага фасаду стаіць драўляная званіца (васьмярык на чацьверыку) з купалам-цыбулінай.

Ва ўнутранай прасторы роўную столь падтрымліваюць 2 слупы, 3-гранны іканастас вылучае апсыду і бакавыя рызьніцы; пры ўваходзе месьціцца нартэкс з хорамі на 2-м ярусе. У інтэр’еры захоўваецца абраз 1761 году «Велікамучаніца Барбара».

Асобна перад царвой стаіць 2-ярусная чацьверыковая мураваная званіца-брама, завершаная шатром з купалам-цыбулінай. У яе афармленьні выкарыстоўваюцца кілепадобныя франтоны[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads