Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Любча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Любча)
Remove ads

Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Любчы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Thumb
КраінаБеларусь
МястэчкаЛюбча
Каардынаты53°45′12″ пн. ш. 26°03′37″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Любчы збудавалі ў 1910—1914 гадох на месцы драўлянай царквы.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове падоўжана-восевай кампазыцыі кубападобны аб’ём малітоўнай залі, накрыты 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Восьсю захад-усход да яго далучаюцца прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з купалам-цыбулінай вежай-званіцай і паўкруглая апсыда. Фасады падзяляюцца вузкімі аркаымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход вылучаецца магутным арачным парталам пад 2-схільным пакрыцьцём[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецая, 10.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads