Царква Сьвятога Юрыя (Валавель)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Валавелі From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Юрыя (Валавель)
Remove ads

Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XVIII ст. у Валавелі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Юрыя
Thumb
Юр’еўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаВалавель
Каардынаты52°8′18.3″ пн. ш. 24°57′51″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльзаходнепалеская школа дойлідзтва
Дата заснаваньняXVIII стагодзьдзе
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Thumb
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з 2-яруснай чацьверыковай званіцай каркаснай канструкцыі, накрытай нізкім шатровым дахам.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву ў Валавелі збудавалі ў 1776 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Валавель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 2010 годзе вэртыкальную шалёўку сьценаў царквы замянілі на гарызантальную, а замест барокавых купалоў-баняў паставілі маскоўскія цыбуліны на круглых барабанах[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да апошняй перабудовы гэта быў прастакутны асноўны зруб і выцягнутая 5-гранная апсыда, накрытыя агульным гонтавым дахам з хвалямі над трыкутнымі навісямі ў месцы злучэньня зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху мае выгляд спалучэньня крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзьвюма чацьверыковымі вежамі з бакоў, завершанымі фігурнымі банькамі з 6-граннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэньняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Да бакоў апсыды далучаюцца сымэтрычныя нізкія рызьніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сьцены мелі вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прастакутныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў.

Інтэр’ер зальны з роўнай бэлечнай стольлю. Над уваходам месьцяцца трапэцападобныя ў пляне хоры[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр’еўская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads