Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі (па-турэцку: Türkiye Cumhuriyet Merkez Bankası) — цэнтральны банк Турэччыны.
Remove ads
Гісторыя
У 1840 годзе распачаты выпуск банкнот казначэйства — першых турэцкіх банкнот. Банкноты казначэйства выпускаліся да 1862 году.
У 1847 годзе створаны першы турэцкі банк — Банк Дэсраадэт. У 1856 годзе створаны англа-францускі Атаманскі банк, які выконваў функцыі цэнтральнага банку. У 1863 годзе створаны Дзяржаўны Імпэрскі Атаманскі банк, якому былі перададзены функцыі цэнтральнага банку і права выпуску банкнот.
У пэрыяд Першай сусьветнай вайны манаполія банка на выпуск банкнот была прыпыненая, у 1915 годзе пачаты выпуск банкнот ўраду.
30 сьнежня 1925 году пачаты выпуск банкнот Вялікага Нацыянальнага сходу Турэччыны. 11 чэрвеня 1930 году прынятая пастанова Вялікага Нацыянальнага сходу аб стварэньні цэнтральнага банку. 3 кастрычніка 1931 году заснаваны Цэнтральны банк Турэцкай Рэспублікі, які пачаў апэрацыі 1 студзеня 1932 году[1].
Remove ads
Сучаснасьць
Цяперашнія паўнамоцтвы і абавязкі цэнтральнага банку вызначаюцца адмысловым законам, прынятым 14 студзеня 1970 году. Згодна з законам, асноўнай мэтай банка зьяўляецца падтрымка эканамічнага разьвіцьця краіны. Для выкананьня гэтай мэты Банк надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляваньні валютнага рынку і абароне сумесна з урадам канвэртавальнасьці турэцкай валюты — ліры.
У другой палове 1980 гадоў Банк пачаў апэрацыі на міжбанкаўскім валютным рынку.
Асноўнымі абавязкамі Цэнтрабанка Турцыі зьяўляюцца:
- правядзеньне апеэрацый на адкрытым рынку;
- абарона кошту турэцкай ліры;
- ўсталяваньне палітыкі абменнага курсу;
- вызначэньне рэзэрвовых патрабаваньняў;
- кіраваньне золата-валютным рэзэрвам краіны;
- рэгуляваньне грашовага звароту турэцкай ліры;
- забесьпячэньне стабільнасьці ў фінансавай сыстэме і кантролю над фінансавым рынкам.
Remove ads
Уласнасьць
Уласнасьць цэнтральнага банку Турэцкай Рэспублікі падзелена на 4 пакета акцый. Пакет А належыць выключна турэцкаму казначэйству. Пакеты B і C выдзяляюцца Нацыянальным банкам, якія дзейнічаюць у Турцыі, банкамі, адрознымі ад нацыянальных банкаў і прывілеяваным кампаніям. Акцыі пакету D налеажат камэрцыйным установам Турэччыны, рэальным і юрыдычным асобам турэцкай нацыянальнасьці.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads