Чарнобыльскі саркафаг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнобыльскі саркафаг
Remove ads

Саркафаг Чарнобыльскай АЭС — масіўная бэтонная абалонка, што атачае чацьвёрты энэргаблёк Чарнобыльскай АЭС. Саркафаг быў створаны для прадухіленьня далейшага распаўсюджаньня радыяцыі ў атмасфэру пасьля Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 году, таксама мэтай яго стварэньня зьяўлялася накрыцьцё найбольш небясьпечнай зоны рэактару[1][2]. Саркафаг замкнёны ў 200 тонах радыяактыўнага кору, 30 тонах моцна забруджанага пылу і 16 тонах урану і плютону[1]. У 1996 лічылася немагчымым праводзіць рамонтныя работы ўнутры саркагфагу празь неймаверна высокія ўзроўні радыяцыі ў 10 000 Р/г (натуральная радыяактыўнасьць у гарадах звычайна складае каля 20-50 мкР[3].

Хуткія факты Тып, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Будаўніцтва

Праектаваньне саркафагу пачалося 20 траўня 1986 г. Наступаванае будаўніцтва працягвалася 206 дзён, з чэрвеня да позьняга лістапада[2]. Першай задачай да пачатку будаўніцтва было стварэньне пад рэактарам ахалоджвальнай пліты, каб прадухіліць плаўленьне падмурку раскалёным ядзерным палівам. Для пракопваньня неабходнага тунэлю былі запрошаны вугальныя прамыслоўцы, і па стане на 24 чэрвеня 1986 году сотні вугледабыўцоў змайстравалі 168-мэтровы тунэль[4]. Калі радыяактыўны стан будынку стаў празьмерна высокім, стала немагчыма наўпрост завінчваць шрубы і ажыцьцяўляць любыя зварачныя апэрацыі на саркафагу, таму гэтую работу пачалі выконваць робаты[1]. Швы саркафагу, тым ня менш, былі недастаткова змацаваныя. Працэс узьвядзеньня саркафагу складаўся з васьмі этапаў: зачыстка і заліўка бэтону на тэрыторыі чацьвёртага энэргаблёку, узьвядзеньне асноўных жалезабэтонных муроў па ўсяму пэрымэтру, будаўніцтва асобна разьмешчаных муроў паміж трэцім і чацьвёртым энэргаблёкамі, канструяваньне каскаднай сьцяны, накрыцьцё машыннае залі, устаноўка высотнага контрафорсу, узьвядзеньне падмогаў і ўстаноўка пакрыцьця рэактарнага аддзяленьня і ўстаноўка вэнтыляцыйнай сыстэмы.

Thumb
Новы бясьпечны канфайнмэнт у 2017 годзе.

За час узьвядзеньня саркафагу было выкарыстана больш за 400 000 м³ бэтону і 7 300 тонаў мэталічнага каркасу[2]. Навастворанае збудаваньне пакрыла сабой 740 000 м³ забруджаных адыходаў унутры энэргаблёку[1] разам з забруджаным грунтам[4]. 11 кастрычніка 1986 г. Дзяржаўная камісія СССР прыняла «Вывад аб надзейнасьці і даўгавечнасьці канструкцыяў пакрыцьця, а таксама радыяцыйную бясьпеку рэактарнага аддзяленьня блёка № 4 Чарнобыльскай АЭС»[5]. Саркафаг мае больш за 60 буравых сьвідравінаў для назіраньня за нутранай часткай ядра рэактару[6]. У многіх месцах былі спраектаваныя вэнтыляцыйныя ствалы, каб дазволіць працэс канвэкцыі[6]. У дадзеных адтулінах былі разьмешчаныя фільтрацыйныя сыстэмы, каб прадухіліць трапляньне радыёактыўных элемэнтаў па-за плошчу саркафагу[6].

Remove ads

Замена

Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...

22 сьнежня 1988 г. савецкія навукоўцы адзначылі, што саркафаг праіснуе толькі 20-30 гадоў да таго, як будзе патрэбны яго рамонт. У 1998 г. з дапамогай Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця была завершана праграма па кансэрвацыі саркафагу, што ўключала ўмацаваньне кроквенных бэлек ад падзеньня. Тым ня менш, выкліканая дажджом карозія падтрымліваючых крокваў дагэтуль пагражае цэласнасьці саркафагу[4]. Таксама было выяўлена, што скрозь адтуліны на даху працякае дажджавая вада, і, становячыся радыяактыўна забруджанай, прасочваецца цераз падмурак рэактару ў грунт[4]. У 2013 г. Новы бясьпечны канфайнмэнт мусіць замяніць існы саркафаг. Аб’ект «Укрыцьцё» будзе ўяўляць сабой збудаваньне ў форме аркі вышынёй 105 м, даўжынёй 150 м і шырынёй 260 м[7], што дазволіць разабраць існы саркафаг і ачысьціць тэрыторыю ад радыяактыўнага матэрыялу[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads