Прыпяць (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыпяць, або Прып'яць (па-ўкраінску: Прип'ять) — пакінуты горад каля Чарнобыльскай АЭС у паўночнай Украіне (Кіеўская вобласьць), непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю.
Remove ads
Гісторыя
Прыпяць заснаваная 4 лютага 1970 году. Статус гораду атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савету Ўкраінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуяванае 27 красавіка 1986 году праз Чарнобыльскую катастрофу.
Асноўнай прычынай заснаваньня гораду стала будаўніцтва і наступная эксплюатацыя адной з самых буйных у Эўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званьне гораду атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.
Па апошнім праведзеным да эвакуацыі перапісе насельніцтва (лістапад 1985 году), яго колькасьць складала 47 500 чалавек, і ўключала больш за 25 нацыянальнасьцяў. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант больш за 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбылі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюзу.
Праектная, першапачаткова разьлічаная колькасьць насельніцтва — 75—78 тысячаў чалавек.
Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Янаў), зручным вузлом транспартных магістраляў Палесься, а таксама прыстаньню рачнога суднаходзтва.
Сучасны стан
У цяперашні час у горадзе шмат радыяактыўнага пылу, які выпаў з разбуранага энэргаблёку і складаецца ў адносна стабільных радыяактыўных элемэнтаў. Гэты пыл зьбіраецца ў канавах, паглыбленьнях. Пыл трывала ўмацаваўся ў грунце, дрэвах і дамах. На поўдзень ад гораду разьмяшчаецца т. зв. Руды лес, зьнесены ў хадзе дэзактывацыі Прыпяці і ваколіцаў, але цяпер лес аднаўляецца і ўбірае радыяцыю з грунту. Горад парастае чарнобылем, які вырастаў у ваколіцах і да аварыі.
Remove ads
Панарама
Вонкавыя спасылкі
![]() |
|
||||
Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтага файла? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. |
Прыпяць (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads