Чаротаўкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чаротаўкі (Acrocephalus) — род дробных мошкаедных пявучых птушак. Раней былі далучаныя да сямейства валасянкавых, апошнім часам вылучаюцца ў асобнае сямейства чароткавых (Acrocephalidae). Уключае каля 35 відаў, распаўсюджаных у Старым сьвеце.
Некаторыя чаротаўкі вельмі дробныя, іншыя могуць дасягаць памераў шпака. Усе аднатоннай афарбоўкі, з падоўжаным целам, пахілым ілбом і прыступкавым хвастом. Пяюць, седзячы на высокай травінцы, вярхушцы быльнягу ці галінцы.
Пераважна абірае вадаёмы, гняздуе на траве, быльнягу ці чароце, на кустах[1]. Гняздо — глыбокі конус між сьцяблінамі травы, быльнягу ці ў глыбіні кусту[2].
У сакавіку 2006 году ў Тайляндзе выявілі вялікадзюбую чаротаўку (Acrocephalus orinus)[3], дагэтуль яе бачылі ўсяго аднойчы ў 1867 годзе.
Remove ads
Віды, якія сустракаюцца ў Беларусі
- Чаротаўка балотная (Acrocephalus palustris)
- Чаротаўка вяртлявая (Acrocephalus paludicola)
- Чаротаўка драздовая (Acrocephalus arundinaceus)
- Чаротаўка звычайная (Acrocephalus schoenobaenus)
- Чаротаўка садовая (Acrocephalus dumetorum)
- Чаротаўка трысьняговая (Acrocephalus scirpaceus)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads