Чарсьцьвяцкае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарсьцьвяцкае возера
Remove ads

Чарсьцьвяцкае возера (Чарсьвяты) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Слабада. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.

Возера
Чарсьцьвяцкае возера
Thumb
Панарама Чарсьцьвяцкага возера
Возера Чарсьцьвяцкае возера
КраінаБеларусь
Плошча9,35 км²
Плошча вадазбору152 км²
Максымальная глыбіня4,3 м
Найбольшая даўжыня6,9 км
Найбольшая шырыня2,5 км
Даўжыня берагавой лініі19,2 км
Вышыня над узроўнем мора124 м[1]
Аб’ём вады20,7 млн м³
Каардынаты55°11′51″ пн. ш. 28°51′58″ у. д.
Чарсьцьвяцкае возера на мапе Беларусі
Thumb
Чарсьцьвяцкае возера
Чарсьцьвяцкае возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзівы. Плошча Чарсьцьвяцкага возера складае 9,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,3 м. Даўжыня возера — 6,9 км, найбольшая шырыня — 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 19,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 20,7 млн м³, плошча вадазбору возера — 152 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 м, на поўдні і захадзе вышыня схілаў сягае да 10—18 м. Берагі возера нізкія, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму.

Дно вадаёма да глыбіні 0,5—1 м пяшчанае, на большых глыбінях высланае сапрапэлем.

Возера мае 8 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,8 км².

Шырыня паласы надводнай расьліннасьці складае ад 20 да 200 м.

У Чарсьцьвяцкае возера ўпадае рака Выдрыца і 3 ручаіны. Таксама выцякае ручай у Павульскае возера.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads