Шатой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шато́й (па-чачэнску: Шуьйта) — вёска ў Расеі, цэнтар Шатойскага раёну Чачэніі. Вёска зьяўляецца цэнтрам Шатойскай вясковай акругі.
Remove ads
Разьмяшчэньне
Вёска знаходзіцца на поўдні Чачэніі ў Аргунскай цясьніне на беразе ракі Аргун. Вакол вёскі горная мясцовасьць. Бліжэйшымі вёскамі зьяўляюцца: на паўночным захадзе — Хакай, Сюжы, Вялікія Варанды; на паўночным усходзе — Зоны; на поўдні — Памятай; на паўднёвым захадзе — Вашындарай, Радухай; на паўднёвым усходзе — Юкеркялай.
Мінуўшчына
Да 1858 году існавала вёска Хяка, якую ў 1858 годзе расейскія войскі зьнішчылі, а яе насельнікаў выгналі, або пазабівалі. Затым на месцы вёскі Хяка заснавалі крэпасьць і места пад назваю Слабада. Гэта было чыста расейскае паселішча. У 1917 годзе большасьць насельнікаў Слабады ўцякло на поўнач у Расею. На месцы Слабады пачалі сяліцца мясцовыя жыхары з суседніх вёсак — чачэнцы. Новая вёска пачала называцца Шатой. У 1944 годзе з-за высяленьня чачэнцаў Шатой быў перайменаваны ў Савецкае й быў заселены расейцамі. У 1958 годзе да вёскі вярнуліся чачэнцы — колішнія жыхары. Толькі падчас існаваньня незалежнай Ічкерыі вёска атрымала старую назву — Шатой.
Remove ads
Насельніцтва
- Нацыянальны склад на 2002 год
- чачэнцы — 1451 чал. (81,9%)
- расейцы — 249 чал. (14,1%)
- украінцы — 55 чал. (1,3%)
- іншыя народы — 1 чал. (0,1%)
- Вежа, што знаходзіцца пры ўезьдзе ў вёску
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads