Шон Сэнт-Лэджэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шон Сэнт-Лэджэр
Remove ads

Шон Патрык Сэнт-Лэджэр-Гол (па-ангельску: Sean Patrick St Ledger-Hall; нар. 28 сьнежня 1984 году, Бірмінггэм, Ангельшчына) — былы ірляндзкі й ангельскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Кар’ера Сэнт-Лэджэр пачалася ў горадзе Пітэрбара. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клюбе «Мідлзбра» да свайго пераезду ў стан «Лэстэр Сіці» ў 2011 годзе.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Пітэрбара Юнайтэд»

Кар’ера Сэнт-Лэджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбара Юнайтэд», пасьля якога ён патрапіў у ейны асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клюбе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.

«Прэстан Норт Энд»

У ліпені 2006 году Сэнт-Лэджэр падпісаў кантракт з клюбам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар ў 225 тысячаў фунтаў стэрлінгаў.

«Мідлзбра»

У верасьні 2009 году ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлзбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфэрнае вакно[3], але каманды ня здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[4]. Ягоны дэбют за «Мідлзбра» адбыўся 15 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Шэфілд Ўэнздэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасьня ў гульні супраць «Ковэнтры Сіці» (2:2).

«Лэстэр Сіці»

3 2011 па 2014 год зьяўляўся гульцом «Лэстэр Сіці». 9 траўня 2014 году пакінуў клюб пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня кантракту.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Не зважаючы на тое, што Сэнт-Лэджэр і нарадзіўся ў Ангельшчыне, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і ягоны дзядуля з гораду Карлоў. Ягоны дэбют за зборную Ірляндыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Баўгарыі, які скончыўся зь лікам 1:1[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads