Эліс Мунро
канадзкая навэлістка, ляўрэат Букераўскай прэміі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эліс Эн Мунро або Манро (па-ангельску: Alice Ann Munro; нар. 10 ліпеня 1931, Ўінгем, Антарыё, Канада) — канадзкая навэлістка, ляўрэат Букераўскай прэміі, трохразовы ляўрэат канадзкай прэміі генэрал-губэрнатара ў галіне фантастыкі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Бацька, Робэрт Эрык Лэйдлаў, быў фэрмэрам, маці, Эн Кларк Лэйдлаў, працавала школьнай настаўніцай. Творчасьцю пачала займацца ў падлеткавым узросьце, першы твор «Вымярэньні ценю» апублікавала ў 1950 годзе, калі вучылася ва ўнівэрсытэце Заходняга Антарыё. У гэты ж пэрыяд працавала афіцыянткай, зборшчыцай тытуню, бібліятэкаркай. Выйшла замуж і пераехала ў Вікторыю, дзе адкрыла кнігарню «Munro’s Books», якая працуе да сёньня.
Летам 2013 году 82-гадовая Мунро абвясьціла пра сыход зь літаратуры: зборнік апавяданьняў «Дарагое жыцьцё» (Dear Life), які выйшаў восеньню 2012 году, павінен стаць яе апошняй кнігай.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Чырвоная сукенка ўзору 1946 года(недаступная спасылка) = (Red Dress—1946) : апавяданьне / Перакл. з англ. П. Касьцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчасьлівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads