Юган Эльмандэр

швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юган Эльмандэр
Remove ads

Юган Эрык Кальвін Эльмандэр (па-швэдзку: Johan Erik Calvin Elmander; нар. 27 траўня 1981 году, Алінгсос, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, нападнік і гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі. Да таго выступаў за турэцкі «Галатасарай» і ангельскі «Болтан Ўандэрэрз», у стан якога перайшоў за рэкордыя 8,2 мільёну фунтаў з францускага клюбу «Тулюза». Ягоны гол у браму «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» 13 лістапада 2010 году быў прызнаны найлепшым голам у гісторыі Прэм’ер-Лігі ў апытанцы газэты The Guardian[4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Эльмандэр пачынаў сваю кар’еру ў клюбах «Гольмалюнд» і «Эргрутэ», і ўжо ў 18-гадовым узросьце быў запрошаны ў нідэрляндзкі клюб «Фэеноорд». У клюбе з Ратэрдаму ён ня быў гульцом цьвёрдай асновы, а самым вялікім дасягненьнем Югана стаў выхад на замену ў пераможным фінале Кубка УЭФА 2002 году супраць дортмундзкай «Барусіі».

Перад пачаткам сэзону 2004—2005 гадоў Юган быў набыты дацкім клюбам «Брэнбю». Нягледзячы на тое, што гулец ня шмат забіваў за новы клюб, як чакалася, ён стаў плэймэйкерам каманды. Клюб дамогся залатога дублю, атрымаўшы перамогу ў Супэрлізе і стаўшы ўладальнікам Кубка Даніі, а Эльмандэр быў прызнаны найлепшым гульцом году «Брэнбю». За два сэзону, праведзеныя ў Даніі, гулец забіў 22 галы ў 58 матчах. Гульцом зацікавіліся клюбы зь іншых чэмпіянатаў, 7 ліпеня 2006 году француская «Тулюза» выкупіла кантракт гульца, як мяркуецца выдаткаваўшы 4,5 млн эўра.

Міжнародная

Юган Эльмандэр згуляў першы матч за нацыянальную зборную Швэцыі ў лютым 2002 году супраць каманды Грэцыі.

Remove ads

Дасягненьні

«Фэеноорд»:

«Юргордэн»:

«Брэнбю»:

«Галатасарай»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads