Юры Жаўноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Жаўноў
Remove ads

Ю́ры Ўладзі́меравіч Жаўно́ў (нарадзіўся 17 красавіка 1981 году ў Добрушы) — прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі, брамнік. Таксама мае расейскае грамадзянства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2010 году[4]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[5]. У 2003—2015 гадах правёў 58 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Спартовая кар’ера

Пачаў гуляць у футбол у 7 гадоў у ДЮСШ гораду Добрушу. З 14 гадоў займаўся ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. У 1998 годзе падпісаў прафэсійны кантакт з клюбам БАТЭ. Гуляў за МВКЦ-96, РВАР, «Зьмену»-БАТЭ, РШВСМ-«Алімпію». У складзе БАТЭ станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У матчы Кубка УЭФА супраць «Дынама Тбілісі» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі. У 2002 годзе дэбютаваў за зборную Беларусі ў матчы супраць каманды Ўзбэкістану. Таксама выступаў за зборныя малодшых узростаў. З 2005 па 2009 гуляў і быў капітанам у клюбе «Масква», па яго распадзе ў пачатку 2010 году перайшоў у «Зэніт». 2 сакавіка 2010 году абраны капітанам зборнай Беларусі[6]. У кастрычніку 2013 году быў выключаны «Зэнітам» з заяўкі на чэмпіянат Расеі[7]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт да 31 траўня 2015 году з маскоўскім «Тарпэда»[8]. У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[9]. Пакінуў «Урал» па скачэньні сэзону 2015—2016 гадоў[10]. У верасьні 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Ігара Крывушэнкі ў нацыянальнай зборнай Беларусі[11]. У верасьні 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб расейскага «Зэніту»[12].

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads