Юры Кулажанка

беларускі навуковец, прафэсар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́ры Іва́навіч Кула́жанка (27 траўня 1964(1964-05-27),

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

11 сьнежня 2024(2024-12-11) (60 гадоў)) — беларускі матэматык, спэцыяліст у галіне матэматычнай лёгікі, альгебры і тэорыі лічбаў. Доктар фізыка-матэматычных навук (2015), дацэнт (2004)[1]. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту (2016—2024).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1986 року скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасці «Матэматыка». Па сканчэньні навучаньня разьмеркаваны на пасаду настаўніка матэматыкі Даўгалескай сярэдняй школы Гомельскага раёну, а ў 1988 року прызначаны на пасаду намесьніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Верхне-Брылёўскай сярэдняй школы Гомельскага раёну.

У 1990—1992 роках навучаўся ў асьпірантуры Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту па спэцыяльнасьці «Матэматычная лёгіка, альгебра і тэорыя лікаў». У 1992—2004 роках працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту. Дацэнт (2004).

У 1998 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Крытэры паўабелявасьці n-арных груп»[2], а ў 2015 року — доктарскую дысэртацыю на тэму «Поліядычныя апэрацыі і іх прыкладанні»[3].

У 2004—2014 роках — першы прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.

У 2014—2016 — начальнік управы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].

26 кастрычніка 2016 року прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту[1].

Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў 28 скліканьня.

Памёр 11 сьнежня 2024 року пасьля цяжкай і працяглай хваробы[4].

Remove ads

Узнагароды

  • Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)[1];
  • падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусі[5];
  • грамата Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусі[5];
  • ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусі[5];
  • знак адрозьненьня «Ганаровы транспартнік»[5];
  • нагрудны знак «Выдатнік Беларускай чыгункі»[5];
  • падзяка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі[5].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads