Ядвіга Анжуйская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядвіга Анжуйская (3 кастрычніка 1373/18 лютага 1374, Буда — 17 ліпеня 1399, Кракаў), каралева польская (1384—1399, з 1386 у шлюбе з Уладзіславам Ягайлам)

Дачка караля вугорскага і польскага Людовіка І Вялікага і Лізаветы Босьніяцкай. На каралеўскі сталец абраная пасьля сьмерці бацькі — у 1384, польскія магнаты абвясьцілі яе каралевай. У 1385 яна заключыла г.зв. Крэўскую унію. У 1386 годзе была выдадзена замуж за Ягайлу.
У 1397 фундавала ў Праскім унівэрсытэце асобны калегіюм для студэнтаў з ВКЛ («speciale collegium pro Lythwanorum nacione»)[1]. У тастамэнце запісала ўласныя сродкі на аднаўленьне Кракаўскай акадэміі.
Доўгі час неафіцыйна ўшаноўвалася ў Польшчы як сьвятая. Урэшце культ быў зацьверджаны: Ядвіга была бэатыфікавана Каталіцкім Касьцёлам ў 1986, кананізавана ў 1997; успамін 17 ліпеня.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads