Янаш Адэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́наш А́дэр (па-вугорску: János Áder; нар. 9 траўня 1959, Чорна) — вугорскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Эўрапарлямэнту, прэзідэнт Венгрыі (2012—2022).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1983 годзе атрымаў ступень доктара юрыдычнага факультэту Будапэшцкага ўнівэрсытэту. У 1986—1990 гадах быў навуковым супрацоўнікам Інстытуту сацыялёгіі Вугорскай акадэміі навук.
У 1988 годзе ўступіў у партыю Фідэс. Быў старшынём Нацыянальнага савету, віцэ-прэзыдэнтам Фідэс. У 2002—2006 гадах быў лідэрам фракцыі Фідэс у парлямэнце.
У 1990—2009 гадах быў дэпутатам парлямэнту Вугоршчыны, у 1997—1998 і 2006—2009 гадах — віцэ-сьпікерам, у 1998—2002 гадах — сьпікерам парлямэнту. З 2009 году — дэпутат Эўрапарлямэнту.
2 траўня 2012 году абраны прэзыдэнтам Вугоршчыны[2][3].
Сям’я
Жанаты, мае чацьвярых дзяцей. Жонка — судзьдзя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads