Пал Шміт

вугорскі палітык, фэхтавальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Пал Шміт
Remove ads

Пал Шміт (нар. 13 траўня 1942 Будапэшт, цяпер Вугоршчына) — вугорскі палітык і фэхтавальнік. 4-прэзыдэнт Вугоршчыны (2010—2012), 7-ы старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны (травень-жнівень 2010 г.), намесьнік старшыні Эўрапарлямэнту (2009—2010). 16-ы старшыня Вугорскага алімпійскага камітэту (1989—2010), намесьнік старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту (1995—1999). 2-разовы алімпійскі чэмпіён у фэхтаваньні 1968 і 1972 гадоў (камандная шпага).

Хуткія факты 4-ы прэзыдэнт Вугоршчыны, Прэм’ер-міністар ...
Remove ads

Кар’ера

У 1965 г. скончыў Эканамічны ўнівэрсытэт імя Карла Маркса ў Будапэшце. Удзельнік зборнай Вугоршчыны па фэхтаваньні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён сьвету і Эўропы. Завяршыў спартовую кар’еру ў 1977 годзе. У 1989 г. стаў старшынём Вугорскага алімпійскага камітэту. У 1995—1999 гадах быў намесьнікам старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту. У 1999—2007 гг. — старшыня Сусьветнага аб'яднаньня алімпійцаў(en).

У 1993—1997 гг. быў амбасадарам Вугоршчыны ў Гішпаніі, у 1998—2002 гадах — у Швайцарыі. У 2003—2007 гг. быў намесьнікам старшыні Вугорскага грамадзянскага зьвязу (Фідэш). З 20 ліпеня 2004 г. — дэпутат Эўрапарлямэнту, дзе да 13 траўня 2009 г. быў намесьнікам старшыні Камісіі культуры і адукацыі. 14 ліпеня 2009 г. пераабраўся ў Эўрапарлямэнт, дзе заняў пасаду 11-га з 14 намесьнікаў старшыні Эўрапарлямэнту і пасаду старшыні камісіі ў дачыненьнях з Харватыяй. У 2010 г. пакінуў сваю дэпутацкую пасаду.

29 чэрвеня 2010 г. Нацыянальны сход Вугоршчыны абраў яго новым прэзыдэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанэнта Андраша Балага. Заступіў на пасаду прэзыдэнта 6 жніўня 2010 году. Да канца 2010 г. падпісаў каля 100 законаў, зацьверджаных Нацыянальным сходам. 25 красавіка 2011 г. падпісаў новую Канстытуцыю Вугоршчыны, якая набыла моц 1 студзеня 2012 году. 29 сакавіка 2012 г. Рада Ўнівэрсытэту Зэмэльвайса (Будапэшт), у склад якога ў 2000 г. увайшоў Унівэрсытэт фізычнай адукацыі, пазбавіла Шміта ступені доктара навук за плягіят у 1992 г. доктарскай дысэртацыі 1987 г. баўгарскага доктара навук Мікалая Георгіева. З гэтай нагоды 2 красавіка 2012 г. Шміт падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта[1].

Remove ads

Сям'я

Жонка — былая вугорская гімнастка Каталіна Макрай (нар. 1945), срэбраная прызэрка Алімпійскіх гульняў 1964 году ў практыкаваньнях на брусах. У шлюбе мае 3 дачкі (Грэта, Пэтра і Алекса).

Крыніцы

Вонкавыя крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads