Янаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́наўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзілася ў паўночнай частцы Хоцімскага раёну, межавала з Баханскім, Бяседавіцкім, Велікаліпаўскім, Трасьцінскім сельсаветамі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Хоцімск (не ўваходзіла). Старшыня — Віктар Хайноўскі.
Remove ads
Гісторыя
На 2007 год: населеных пунктаў — 12; агульная плошча — 100,9 км²; колькасьць насельніцтва — 417 чалавек (непаўналетніх — 53, працаздольных — 179).
23 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Азёраўка, Альшоў 2, Бесядзкі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Круглы, Малуноўка, Пагранічнік, Шаладонаўка, Янаўка — перададзеныя ў склад Трасьцінскага сельсавету[2].
Remove ads
Інфраструктура
На тэрыторыі сельсавету былі разьмешчаныя: СПК «Калгас «III Інтэрнацыянал», 2 сельскія клюбы, 2 бібліятэкі, 2 фэльчарска-акушэрскія пункты, 2 крамы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads