Яўген Абрамовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Абрамовіч (нарадзіўся 17 верасьня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

З 2015 году пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», дзе гуляў на цягам паўчварта гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасьці трэцяга брамніка, аднак гэтак і не дэбютаваў за яе.

У жніўні 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[5]. 7 кастрычніка 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Дынама» (0:2). У далейшым пачаў рэгулярна зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагаднеьнне з «Смалявічамі»[6]. Сэзон 2019 году пачынаў першым брамнікам, але зь верасьня перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2020 году адышоў з клюбу[7].

З пачатку 2020 году трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[8]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2021 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Быў другім брамнікам каманды, у сэзоне 2021 году згуляў толькі два матчы. У студзені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Арсэнал», вярнуўшыся ў каманду[10]. У сэзоне 2022 году зноў замацаваўся ў якасьці галоўнага брамніка ў Найвышэйшай лізе.

У сьнежні 2022 году па вяртаньні з арэнды рыхтаваўся да першынства з жодзінцамі[11]. У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт з клюбам[12]. У сэзоне 2023 году быў асноўным брамнікам жодзінцаў. У лістападзе 2023 году падоўжыў пагадненьне да сканчэньня 2025 году[13].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads