Яўген Юдчыц
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Ю́дчыц (нар. 25 лістапада 1996 году) — беларускі футбаліст, скрайні абаронца «Іслачы».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец ДЮСШ-1 гораду Бярозы. Дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе менскай «Зорцы-БДУ» ў якасьці нападніка. У 2015 годзе пераважна выходзіў на замену, але зь ліпеня пачаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. Ад верасьня перастаў трапляць у склад праз траўмы. Сэзон 2016 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але ў ліпені зноў атрымаў пашкоджаньне і выбыў да чэрвеня 2017 году. У гэты час каманда зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». Неўзабаве па вяртаньні здабыў яшчэ раз месца ў пачатковым складзе. У 2018 годзе быў трывалым гульцом стартавага складу. Зарабіў на свой рахунак 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе пракрочыць у Найвышэйшую лігу.
У элітным дывізіёне застаўся адным з асноўных гульцоў «студэнтаў», аднак часьцей пачаў выконваць ролю паўабаронцы альбо флянгавага абаронцы. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[3], у пачатку сэзону 2021 году стаў капітанам каманды. У ліпені 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[4]. Неўзабаве пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і склаў працоўную дамову з клюбам[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды на пазыцыі абаронцы. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[6]. У 2022 годзе заставаўся асноўным гульцом «Дынама», але ў лістападзе 2022 году быў цяжка траўмаваны. У выніку мусіў прапусьціць некалькі месяцаў[7], праз што гульца бракавала на перадсэзоннай падрыхтоўцы ў пачатку 2023 году.
У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам[8]. Улетку 2023 году аднавіў трэнаваньне з галоўнай камандай дынамаўцаў[9], а зь верасьня пачаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[10], пасьля чаго падтрымліваў форму з «Энэргетыкам-БДУ»[11]. У лютым 2024 году далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[12]. Гулец хутка замацаваўся ў пачатковым складзе, стаўшы найлепшым асыстэнтам і адным зь лідэраў каманды. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду[13] і прыяднаўся да навічка лігі клюбу МЛ зь Віцебску, але яшчэ да пачатку сэзону зышоў зь яго на ўзаемную згоду бакоў[14]. Паводле словаў уладальніка клюбу, Юдчыц быў незадаволены тым, што ня трапіў у стартавы склад каманды[15]. Па сыходзе з каманды вярнуўся ў «Іслач»[16].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads