From Wikipedia, the free encyclopedia
Індывідуа́льны прадпрыма́льнік (ІП) — фізычная асоба, зарэгістраваная ва ўсталяваным законам парадку, якая зьдзяйсьняе прадпрымальніцкую дзейнасьць без утварэньня юрыдычнай асобы.
На 4 сьнежня 2012 году ў Беларусі налічвалася 808 995 улічаных індывідуальных прадпрымальнікаў (8,6% насельніцтва), зь якіх 252 658 (31%; 2,7% насельніцтва) былі дзейнымі[1]. Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 году гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзеньне абавязку мець пасьведчаньні якасьці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэглямэнт Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі[2].
Паводле зьвестак на 1 студзеня 2015 году, у Беларусі налічвалася 248 952 індывідуальных прадпрымальнікаў[3]. На пачатак 2016 г. засталося каля 243 тыс. ІП (2,6% насельніцтва). У гандлёвых цэнтрах і на рынках гандлявалі 110 тыс. ІП (45%), зь якіх каля паловы таварамі лёгкай прамысловасьці (адзеньне, абутак)[4]. Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі атрымала ад індывідуальных прадпрымальнікаў 2 % падатковых паступленьняў[5]. У 2019 годзе на ІП прыпала 3,2% сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.