адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Наваградзкага ваяводзтва Другой Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Баранавіцкі павет (па-польску: Powiat baranowicki) — адміністрацыйная адзінка, ўтвораная 1 жніўня 1919 году Грамадзянскай радай усходніх тэрыторыяў з частак Слуцкага і Наваградзкага павету[1], пазьней — у Наваградзкім ваяводзтве міжваеннай Польшчы. Сталіца — Баранавічы. Плошча — 3497 км². У склад гміны ўваходзіла 10 гмінаў і 2 гарады.
Баранавіцкі павет | |
Powiat baranowicki | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Ваяводзтва | Наваградзкае |
Статус | павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1919 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Насельніцтва (1921) | 119 518 чалавек |
Шчыльнасьць | 34,2 чал./км² |
Плошча | 3497 км² |
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Павет ўтвораны:
У Баранавіцкім павеце Берасьцейскай акругі ГУУС у навучальным годзе 1919/1920 налічвалася 49 пачатковых школаў і 2 вышэйшыя школы. Агулам, у іх вучылася 4253 дзяцей і выкладала 110 настаўнікаў[2].
Паводле праведзенага ў сьнежні 1919 году перапісу, колькасьць насельніцтва ў баранавіцкім павеце склада 178 212 чалавек. На яго тэрыторыі разьмяшчаўся 831 населены пункт, чатыры зь якіх мелі па 1—5 тыс. чалавек, два — 5—10 тыс. чалавек і адзін — 10 тыс. чалавек. У саміх Баранавічах пражывала 10 373 местачкоўцы[3].
Паводле Альфонса Красінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павету ўваходзіла ў склад г. зв. беларускага абшару, што азначала перавагу прадстаўнікоў беларускай народнасьці над усімі іншымі этнасамі[4].
Аднак тэзіс пра перавагу беларускага этнасу не пацьвярджаецца тагачаснай польскай статыстыкай. Паводле перапісу 1931 году, колькасьць насельніцтва павету складала 161 088 чалавек, зь якіх сваёй роднай мовай назвалі: польскую — 74 916 чалавек (47%), беларускую 68 630 чалавек (43%)[5]. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі лічыў, што беларускамоўных у Баранавіцкім павеце каля 140 тысячаў[6].
Плошча Баранавіцкага павету складала — 3497 км² (1922). Плошча Баранавіцкага павету на 1931 год складала 3288 км².
З 14 лістапада 1939 году Баранавіцкі павет у складзе БССР. Пасьля рэарганізацыі 4 сьнежня 1939 году ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.