Бард
прафэсійны паэт-сьпявак у кельцкіх краінах Брытанскіх астравоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бард (ірл. bard — сьпявак) — прафэсійны паэт-сьпявак у кельцкіх краінах Брытанскіх астравоў.
Вядомы са Старажытнасьці ў кельцкіх плямёнаў у якасьці сьпевака-казачніка. У Сярэднявеччы падзяліліся на вандроўных і прыдворных. Пад уласны акампанэмэнт на кроце (струнны шчыпковы інструмэнт) выконвалі гераічныя баляды, баявыя, рэлігійныя і сатырычныя песьні, а таксама элегіі. З ХХ стагодзьдзя сталі аднаасобнымі выканаўцамі ўласных песьняў[1].
Ад 1993 году ў Бельску-Падляскім ладзіцца штогадовы фэстываль аўтарскай песьні «Бардаўская восень».