Белару́скі арме́йскі ко́рпус — агульнавайсковае апэратыўнае злучэньне Расейскай імпэрыі, заснаванае 19 лютага 1877 году ў якасьці 4-га армейскага корпусу ў Віленскай вайсковай акрузе.
Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Беларускі армейскі корпус |
Гады існаваньня |
1877—1918 |
---|
Краіна |
Расейская імпэрыя |
---|
Падпарадкаваньне |
Вайсковае міністэрства Расейскай імпэрыі |
---|
Уваходзіць у |
Віленская вайсковая акруга |
---|
Тып |
сухапутныя войскі |
---|
Уключае ў сябе |
2 дывізіі, 2 батальёны і дывізіён |
---|
Колькасьць |
20 000 чалавек (1914 г.) |
---|
Дысьлякацыя |
Менская губэрня |
---|
Мянушка |
4-ы армейскі корпус |
---|
Войны |
Расейска-турэцкая вайна (1877-1878), Першая сусьветная вайна |
---|
Вядомыя камандзіры |
Павал Зотаў (1877—1878), Эрыс Аліеў (1914—1917) |
Закрыць
На пачатку 1918 году кіраўнік Румынскага фронту Зьміцер Шчарбачоў і камандзір 30-й дывізіі Восіп Пажарскі пераўтварылі 4-ы корпус у Беларускі, бо той быў укамплектаваны жаўнерамі-беларусамі[1].
На 18 ліпеня 1914 году ў склад корпуса ўваходзілі:
- 30-я пяхотная дывізія (Менск), у тым ліку 1-я брыгада (117-ы Яраслаўскі і 118-ы Шуйскі пяхотныя палкі), 2-я брыгада (119-ы Каломенскі і 120-ы Серпухоўскі пяхотныя палкі) і 30-я артылерыйская брыгада;
- 40-я пяхотная дывізія (Бабруйск), у тым ліку 1-я брыгада (157-ы Імярэцінскі і 158-ы Кутаіскі пяхотныя палкі), 2-я брыгада (159-ы Гурыйскі і 160-ы Абхаскі пяхотныя палкі) і 40-я артылерыйская брыгада;
- 4-ы мартырна-артылерыйскі дывізіён, 2-і сапэрны батальён і 3-і абозны батальён.
Камандзіры:
- Павал Зотаў (19 лютага 1877 — 16 красавіка 1878)
- Уладзімер Вяроўкін (16 красавіка — 10 чэрвеня 1878)
- Апалон Цымэрман (10 чэрвеня — 30 жніўня 1878)
- Міхаіл Скобелеў (4 лютага 1879 — 25 чэрвеня 1882)
- Міхаіл Петрушэўскі (12 ліпеня 1882 — 23 лістапада 1891)
- Андрэй Косіч (11 сьнежня 1891 — 8 сакавіка 1895)
- Міхаіл Духонін (14 сакавіка — 17 сьнежня 1895)
- Васіль Скалон (30 сьнежня 1895 — 30 сакавіка 1896)
- Пётар Перлік (29 красавіка 1896 — 16 сакавіка 1898)
- Зьміцер Камароўскі (2 красавіка 1898 — 1 кастрычніка 1899)
- Ігнат Маслаў (1 кастрычніка 1899 — 27 сьнежня 1906)
- Мікалай Кашталінскі (27 сьнежня 1906—1908)
- Антон Навасільцаў (22 лістапада 1908 — 2 лютага 1914)
- Восіп Мяніцкі (з 16 лістапада 1917 году)
Начальнікі штаба:
- Уладзімер Саранчоў (студзень 1883 — студзень 1887)
- Аляксандар Цімлер (25 студзеня 1887 — 15 сакавіка 1890)
- Аляксандар Штрык (25 сакавіка 1890 — 16 красавіка 1892)
- Канстанцін Стаўроўскі (8 чэрвеня 1892 — 20 лістапада 1893)
- Зьміцер Камянецкі (24 студзеня 1894 — 31 лістапада 1895)
- Уладзімер Бухольц (14 лістапада 1894 — 31 ліпеня 1895)
- Астап Бэртэльс (20 лістапада 1899 — 21 чэрвеня 1901)
- Уладзімер Карнееў (2 жніўня 1901 — 11 кастрычніка 1904)
- Уладзіслаў Клямбоўскі (21 кастрычніка 1904 — 4 лютага 1906)
- Мікалай Істомін (16 лютага 1906 — 1 траўня 1913)
- Канстанцін Дзесіно (1 траўня 1913 — 14 сьнежня 1914)
- Восіп Мяніцкі (14 сьнежня 1914 — 11 сакавіка 1917)
- Сяргей Дзядзюша (з 11 сакавіка 1917 году)