From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Мар’інай Горкі — геральдычны знак горада Мар’інай Горкі, Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусь.
Герб Мар’інай Горкі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 22 ліпеня 2000 (24 гады таму) |
Носьбіт | Мар’іна Горка |
Герб Мар’інай Горкі зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42. Аўтар герба: Андрэй Шпунт. Мастак: І. А. Шпунт.
На шчыце ў блакітным полі «гішпанскага» шчыта на срэбраным воблаку ў залатой мандорле Багародзіца ў чырвона-блакітных адзеньні з белым покрывам.
Герб раёну супадае з гербам гораду Мар’іна Горка. Паходжаньне назвы гораду Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысьціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, якое калісьці знаходзілася на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут ушаноўвалі нарачонай Сонца, багіні-маці, заступніцы дзіцянараджэньня Мары.
Праз шмат гадоў, у 1874, у Мар’інай Горцы — вёсцы Ігуменскага павету Менскай губэрні — была пабудавана царква Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы. Храм быў вядомы даўнейшым абразом «Матка Боская», асабліва ўшанаванай мясцовымі жыхарамі. Сьвята праваслаўнай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы адзначаецца 1 кастрычніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.