палітык, прэзыдэнт ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэ́рбэрт Кларк Гу́вэр (10 жніўня 1872, Ўэст-Бранч, Аёва — 1964) — 31-ы прэзыдэнт ЗША, арганізатар «Амэрыканскай адміністрацыі дапамогі» краінам, якія пацярпелі ў 1-й сусьветнай вайне. Быў прафэсійным інжынэрам па горнай здабычы, нарадзіўся ў сям’і квакераў. Быў сябрам рэспубліканскай партыі ЗША. Узначальваў адміністрацыю харчаваньня ЗША падчас Першай сусьветнай вайны. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы гуманітарнай дапамозе Бэльгіі падчас вайны. Быў сакратаром камэрцыі ЗША ў 1920-я падчас прэзыдэнцтва Ўорэна Г. Гардынга і Кальвіна Куліджа, спрыяў супрацоўніцтву паміж урадам і бізнэсам у межах «эканамічнай мадэрнізацыі». На выбарах прэзыдэнта ў 1928 годзе Гувэр зь лёгкасьцю перамог ад Рэспубліканскай партыі нягледзячы на тое, што раней не абіраўся. Гувэр зьяўляецца апошнім на сёньняшні дзень прэзыдэнтам, які быў абраны пасьля службы на пасадзе сакратара міністэрства. Ён зьяўляецца адным з двух прэзыдэнтаў ЗША, якія да гэтага не займалі выбарныя пасады і ня мелі высокіх вайсковых званьняў (другі такі прэзыдэнт — Ўільям Говард Тафт).
Гэрбэрт Кларк Гувэр | |
4 сакавіка 1929 — 4 сакавіка 1933 | |
Папярэднік | Кальвін Кулідж |
Наступнік | Франклін Дэлана Рузвэлт |
5 сакавіка 1921 — 21 жніўня 1928 | |
Папярэднік | Joshua W. Alexander[d] |
Наступнік | William Fairfield Whiting[d] |
6 лістапада 1928 — 4 сакавіка 1929 | |
Папярэднік | Ўорэн Г. Гардынг |
Наступнік | Франклін Дэлана Рузвэлт |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 жніўня 1874[1][2][3][…] |
Памёр: |
20 кастрычніка 1964[1][2][3][…] (90 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Лу Гувэр[d] |
Дзеці: | Гербэрт Гувэр-малодшы[d][6] і Алан Гувэр[d][6] |
Бацька: | Джэсі Гувэр[d] |
Маці: | Гульда Рэндэл Мінтарн[d][6] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Мэдаль Джона Фрыца[d] (1929) прэмія Гарацыё Элджэра[d] (1953) медаль Гувера[d] (1930) NAS Public Welfare Medal[d] (1920) ганаровы грамадзянін Таліна[d] (1920) Вашынгтонская прэмія[d] (1919) American Library Association Honorary Membership[d] (1929) doctor honoris causa from the University of Lille[d] (1938) |
Гувэр, вопытны інжынэр, шчыра верыў у Рух эфэктыўнасьці, паводле якога ўрад і эканоміка неэфэктыўныя і нерацыянальныя і іх трэба палепшыць з дапамогай экспэртаў, якія могуць выявіць праблемы і вырашыць іх. Стаў прэзыдэнтам у 54 гады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.