амэрыканская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia
Джу́лія Фіёна Робэртс (па-ангельску: Julia Fiona Roberts; нарадзілася 28 кастрычніка 1967 году) — амэрыканская акторка і прадусарка. Ляўрэатка трох прэміяў «Залаты Глёбус». Яна таксама была намінаваная чатыры разы на прэмію «Оскар», але атрымала прэстыжную прэмію за найлепшую жаночую ролю толькі аднойчы за выступ у фільме «Эрын Брокавіч» (2000). Робэртс была адной з самых высокааплатных акторак у сьвеце на працягу большай часткі 1990-х[7] і ў першай палове 2000-х гадох[8]. Ейны ганарар за здымкі ў кінастужцы «Красуня» (1990) склаў 300 тысячаў даляраў[9], у 2003 годзе ёй выплацілі беспрэцэдэнтныя 25 мільёнаў даляраў за ролю ў фільме «Ўсьмешка Моны Лізы» (2003). Агулам фільмы зь яе ўдзелам прынесьлі стваральнікам больш за 2,8 мільярдаў даляраў, што робіць яе адной з самых прыбытковых акторак у сьвеце[10].
Джулія Робэртс | |
Дата нараджэньня | 28 кастрычніка 1967[1][2][3][…] (56 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлеактор, кінаакторка, кінапрадусарка, мадэлька, тэатральная акторка, акторка агучваньня, акторка |
Бацька | Ўолтэр Грэйдзі Робэртс[d][6] |
Маці | Бэці Лоў Брэдэмус[d] |
Дзеці | Гэзэл Патрысія Модэр[d], Фінэй Ўолтэр Модэр[d] і Гэнры Дэніел Модэр[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000210 |
Робэртс зарэкамэндавала сябе як вядучая акторка ў Галівудзе пасьля выкананьня галоўнай ролі ў рамантычнай камэдыі «Красуня» (1990), які зарабіў па ўсім сьвеце 464 мільёны даляраў. Цікава, што на гэтую ролю плянаваліся іншыя акторкі, як то Мішэль Пфайфэр, Молі Рынгўолд, Мэг Раян, Джэніфэр Джэйсан Лі, Кэрэн Элен. Аднак, усе яны адмовіліся ў здымках па розных чыньнікаў[11]. Сярод найбольш пасьпяховых ейных фільмаў ёсьць «Містычная піцца» (1988), «Сталёвыя магноліі» (1989), «У ложку з ворагам» (1991), «Справа пэліканаў» (1993), «Вясельле майго найлепшага сябра» (1997), «Нотынг-Гіл» (1999), «Зьбеглая нявеста» (1999), «Эрын Брокавіч» (2000), «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Вайна Чарлі Ўілсана» (2007), «Дзень сьвятога Валянціна» (2010), «Ясі, маліся, кахай» (2010), «Грашовы монстар» (2016) і «Цуд» (2017). Робэртс была намінаваная на прэмію «Эмі» за найлепшую акторку другога пляну ў міні-сэрыяле альбо ў фільме за выступ у тэлевізійным фільме HBO «Нармалёвае сэрца» (2014). У 2018 годзе яна зьнялася ў сэрыяле псыхалягічнай накіраванасьці «Вяртаньне дадому».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.