Жыгімо́нт Люксэмбу́рскі (14 альбо 15 лютага 1368 — 9 сьнежня 1437) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі (1410—1437), апошні прадстаўнік дынастыі Люксэмбургаў. Склікальнік Канстанцкага сабору, лічыцца віноўнікам сьмерці Яна Гуса. Жыгімонт быў сынам імпэратара Карла IV.

Хуткія факты маркграф[d], Асабістыя зьвесткі ...
Закрыць
Thumb
Жыгімонт Люксэмбурскі. Партрэт працы Альбрэхта Дурэра (не прыжыцьцёвы).

Імя

Асноўны артыкул: Жыгімонт

Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[5]. Славянская і германская формы гэтага імя атаясамліваліся з даўніх часоў, пра што сьведчыць, сярод іншага, напісаньне імя Жыгімонта Люксэмбурскага ў выкананым на загад караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча кірылічным надпісе ў Сьвятакрыскай капліцы Кракаўскага каралеўскага замка[6][7]:

« К ухвале іменя найвышшага Бога Айца ўсемагушчага, пабудавана касьцёлу сяя капліца, павяленьнем вялікага а праслаўнага Караля, прасьветнага Казіміра з Боскай міласьці Польскага і Вялікага Князя Літоўскага, Троцкага і Жамойцкага, і Княжаця Прускага, Пана і дзедзіча тых і іных многа земь Гаспадара, і яго каралевяй пранайясьнейшай паняй Элізабэты з пакаленьня Цэсарскага продка пранайясьнейшага Жыгімонта Пана земь Ракускай, Чэскай, і Вугорскай »

Канстанцкі сабор

У 1412—1423 гадох Жыгімонт праводзіў кампанію ў Італіі супраць Вэнэцыі. Кароль скарыстаўся перавагай цяжкасьцяў Антырымскага папы Яна XXIII, каб атрымаць абяцаньне, што сабор павінен прайсьці ў Канстанцы ў 1414 годзе, з мэтай пакласьці канец расколу царквы. Ён узяў вядучую ролю ў абмеркаваньні гэтага збору, і на працягу паседжэньняў зрабіў паездку ў Францыю, Ангельшчыну й Бургундыю, у дарэмнай спробе дамагаючыся складаньня паўнамоцтваў з трох канкуруючых рымскіх папаў. Сабор скончыўся ў 1418 годзе, падпісаньнем Вялікага раскола, таксама на саборы было вынесена рашэньне па сьмерці чэскага рэлігійнага рэфарматара, Яна Гуса, спаленага за ерась у ліпені 1415 году. Удзел Жыгімонта ў сьмерці Гуса — пытаньне супярэчнае. Жыгімонт падаў Яну Гусу ахоўнае сьведчаньне й запярэчыў супраць ягонага зьняволеньня, але рэфарматар быў спалены падчас адсутнасьці Жыгімонта.

Гусіцкія войны

У 1419 годзе сьмерць Вацлава IV Люксэмбурга зрабіла Жыгімонта каралём Багеміі, але прайшло яшчэ сямнаццаць гадоў, перш чым чэхі прызналі яго каралём. Пасьлядоўнікі Яна Гуса, абураныя ягонай сьмерцю, хутка паўсталі, калі Жыгімонт аб’явіў намер перасьледу прыхільнікаў ідэй Гуса. Тры кампаніі супраць гусітаў скончыліся бедзтвам. Туркі зноў напалі на Вугоршчыну. Жыгімонт ня змог атрымаць падтрымку ад нямецкіх прынцаў, таму быў нямоглы ў Багеміі. Ягоным спробам наняць войска перашкодзіў супраціў гарадоў. У 1424 годзе выбарнікі, сярод якіх быў ранейшы саюзьнік Жыгімонта, Фрэдэрык Гогенцалерн, імкнуліся ўзмацніць уласную ўладу. Нягледзячы на иое, што схема патрывала няўдачу, небясьпека для Нямеччыны ад гусітаў прывяла да Бінгенскай дамовы, якая фактычна пазбавіла Жыгімонта кіраўніцтва ў Нямеччыне. У 1428 годзе ён распачаў кампанію супраць туркаў, але зноўку без асаблівых посьпехаў. У 1431 годзе Жыгімонт паехаў у Мілан, дзе 25 лістапада ён атрымаў Жалезную Карону. Пасьля заставаўся на працягу некаторага часу ў Сіене, дзе быў каранаваны імпэратарам у Рыме 31 траўня 1433 году, пасьля атрыманьня патрабаваньняў ад рымскага папы, яму была вернута Багемія, дзе ён быў прызнаны як кароль у 1436, аднак ягоная ўлада была там толькі намінальнай.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.