Жыгімонт

старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жыгімонт (Сігісмунд, Зігемунд, Зігемунт, Зыгмунд, Жыгмонт, Сымонд, Зымонт, Жымонт, Сымунт, Сімонт, Жыкмонт, Жыкімонт, Зікмант, Жыдзімонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Жы́гмант.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Thumb
Маестатная пячаць Жыгімонта Кейстутавіча з гатычным надпісам на лаціне: + s(igillum) + maiestatis + incliti + principis + d(omi)ni + sigismu(n)di + dei gracia + magni ducis lithwanie + russe[1]

Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд, Зігісмонд або Зімунд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант, Жыгмант або Сімонт (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[2], Simund, Siegmund, Zygmont[3], Żygmont[3], Symont[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[8].

Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Даўнюю традыцыю атаясамліваньня літоўскай (беларускай) формы гэтага імя зь яго германскім адпаведнікам засьведчыла напісаньне імя Жыгімонта Люксэмбурскага ў выкананым на загад караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча (1427—1492) кірылічным надпісе ў Сьвятакрыскай капліцы Кракаўскага каралеўскага замка[11][12]:

« К ухвале іменя найвышшага Бога Айца ўсемагушчага, пабудавана касьцёлу сяя капліца, павяленьнем вялікага а праслаўнага Караля, прасьветнага Казіміра з Боскай міласьці Польскага і Вялікага Князя Літоўскага, Троцкага і Жамойцкага, і Княжаця Прускага, Пана і дзедзіча тых і іных многа земь Гаспадара, і яго каралевяй пранайясьнейшай паняй Элізабэты з пакаленьня Цэсарскага продка пранайясьнейшага Жыгімонта Пана земь Ракускай, Чэскай, і Вугорскай »

Тым часам яшчэ вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч (1365—1440) ва ўласных лацінамоўных дакумэнтах азначаў сябе германскім імём Sigismundus[13]. Гэтае ж імя пасьлядоўна ўжывалі ў лацінамоўных дакумэнтах вялікія князі з дынастыі Ягайлавічаў — Жыгімонт Стары і Жыгімонт Аўгуст. Таксама паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, «за прозьбаю кроля рымскага Жыгімонта»[14].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund)[15].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Zikmund (Žikmunt, Žimunt, Siegemont[16])[17][18][19].

У Прусіі бытавала імя Symunt (1292 год)[20]. У ваколіцах Мэмэлю адзначаліся прозьвішчы Siegemund[21] і Siemund[22].

Германскае паходжаньне імя Сімунт прызнаецца ў «Слоўніку летувіскіх прозьвішчаў»[23].

Remove ads

Носьбіты

Зыгмунтовічы (Zygmuntowicz) гербу Наленч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[50].

Зыгмунтовічы (Zygmuntowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[51].

Жыгманты — смаленскі шляхецкі род.

Сыманды (Сымонды) і Шыманты (Шымонты) — літоўскія шляхецкія роды[52][53].

Зыгмант (Zygmont) і Зыгмунт (Zygmunt) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[54].

Зыгмант (Zygmont) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[55].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Жыгмонты або Палуша ў Віленскім ваяводзтве, сёлы Жыгмунтышкі і Зігмонтышкі ва Ўпіцкім павеце і сяло Жыгмонтышкі або Гожарцы[56].

У Алькеніцкай парафіі існавалі вёска і засьценак Зыгмонцішкі з назвай (Zygmonciszki)[57].

На 1909 год існаваў фальварак Зігмунтаўшчына ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[58].

На гістарычным Падляшшы існуе вёска Зыгмунты, на гістарычнай Браслаўшчыне — Зыгманцішкі, на гістарычнай Ашмянчыне — Зыгмунцішкі, у гістарычнай Прусіі — Зыгмунтынэн.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads