беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьмі́цер Зава́дзкі (28 жніўня 1972 — 7 ліпеня 2000 (?)) — беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар.
У 1994—1997 гадах Завадзкі быў асабістым апэратарам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. З 1997 году Завадзкі працаваў апэратарам на расейскім тэлеканале ОРТ, зь лістапада 1999 па травень 2000 працаваў у Чачэніі[1].
7 ліпеня 2000 году Зьміцер Завадзкі быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Завадзкага з тых часоў ніхто ня бачыў. Зьнікненьне Завадзкага ўстала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі вядомых апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бо ўлады гэтаксама так і ня здолелі прад’явіць задавальняючыя тлумачэньні злачынству.
14 сакавіка 2002 году па справе аб скрадзеньні Зьмітра Завадзкага былі асуджаныя 4 чалавекі — былыя супрацоўнікі спэцыяльнага атраду міліцыі «Алмаз(ru)». У верасьні 2002 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заявіла, што «сур’ёзна заклапочаная адсутнасьцю прагрэсу ў справе» і заснавала ўласны сьледчы падкамітэт для расьсьледваньня справы зьніклых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.