From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Анто́нія Падуа́нскага і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на гістарычнай Францішканскай вуліцы[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Комплекс былога кляштару францішканаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′55.43″ пн. ш. 25°49′24.56″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Тамаш Мікалай Вайніловіч[d] |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | novogrud-eparchy.by/novo… |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынку касьцёла дзее катэдральны сабор Сьвятога Мікалая Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, кляштарны корпус выкарыстоўваецца пад жытло.
Кляштар ордэна францішканаў існаваў у Наваградку ўжо ў 1323 годзе, што вынікае зь ліста вялікага князя Гедзіміна да Папы Рымскага. Будаваньне драўлянага касьцёла датуецца 1434 годам.
Мураваныя касьцёл і кляштар збудавалі ў 1780 годзе[1] (паводле некаторых зьвестак, у 1714 годзе). Фундатарам будаваньня быў падстолі наваградзкі Тамаш Вайніловіч.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1846 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
За савецкім часам царква працягвала дзеяць у будынку касьцёла.
Помнік архітэктуры барока. Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з 5-граннай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым антаблемэнтам на тры ярусы, сьцены цэнтральнага нэфа — пілястрамі. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі аконнымі праёмамі, разьмешчанымі на двух узроўнях. Трэці ярус — невысокая вежа-званіца з купалком на 8-гранным барабане. Вокны галоўнага фасаду (з паўцыркульным і аркавым завяршэньнем) аздабляюцца вітражамі.
Бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі, цэнтральны — цыліндрычнымі з распалубкамі. У тоўшчы сьцяны галоўнага фасаду двое вітых усходаў, якія вядуць на званіцу.
Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Галоўны фасад (з уваходам у цэнтры) рытмічна падзяляецца прастакутнымі вокнамі. На паўднёвым тарцовым фасадзе вонкавыя мураваныя сходы, агароджаныя падпорнай сьцяной і ўмацаваныя масіўным контрфорсам. Плян калідорны. Перакрываецца ў асноўным крыжовымі скляпеньнямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.