палац у Крычаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Крычаўскі палац (палац Пацёмкіна, палац Галынскіх) — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Крычаўскі палац | |
Крычаўскі палац | |
Краіна | Беларусь |
Места | Крычаў |
Каардынаты | 53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм і несапраўдная готыка[d] |
Аўтар праекту | Іван Ягоравіч Староў[d] |
Заснавальнік | Рыгор Пацёмкін[d] |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Крычаўскі палац | |
Крычаўскі палац на Вікісховішчы |
Палац у Крычаве збудавалі ў 1778—1787 гадох паводле праекту расейскага архітэктара І. Старава, аўтара праекту Таўрычаскага палаца ў Пецярбургу, для князя Рыгора Пацёмкіна. З канца XVIII ст. палац перайшоў ва ўласнасьць Галынскіх, у 1840-я гады яго рэканструявалі.
За савецкім часам у будынку разьмяшчалася школа-інтэрнат, цяпер палац адрэстаўравалі.
Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Гэта мураваны П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Кампазыцыйны цэнтар абодвух паверхаў — вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Галоўны фасад мае рысы рэтраспэктыўнай готыкі: цэнтар вылучаецца рызалітам, падзеленым гранёнымі пілёнамі, кутнія пілёны завяршаюцца зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады падзяляюцца пілястрамі, вокны на першым паверсе прастакутныя, на другім — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў маюць строгія клясыцыстычныя формы, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Вокны аздаблюцца сандрыкамі: лучковымі на першым і трыкутнымі на другім паверсе.
Інтэр’еры заляў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Першапачатковы анфілядны плян зьмянілі ў 1950-я гады.
Перад палацам быў пэйзажны парк (захаваўся часткова), за палацам — П-падобны ў пляне будынак стайні і пладовы сад[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.