From Wikipedia, the free encyclopedia
Лее, або Ліс (па-нідэрляндзку: Leie, па-француску: Lys) — рака ў Францыі ды Бэльгіі, бярэ свой пачатак у Паўночнае Францыі ў месьце Лісбург, і ў Генце ў Бэльгіі ўпадае ў Шэльду. Рака дала сваё імя бітве, якая адбылася на яе берагах 23—28 траўня 1940 року між бэльгійскімі і нямецкімі войскамі.
Лее або Ліс | |
Leie, Lys | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Лісбург (па-француску: Lisbourg), Францыя |
Вышыня вытоку | 114,7 м |
Вусьце | Шэльда |
Краіны басэйну | Францыя, Бэльгія |
Вобласьці | Па-дэ-Кале, Нор, Эно, Заходняя Фляндрыя і Усходняя Фляндрыя |
Даўжыня | 202 км |
Плошча басэйну | 2900 км² |
Дакладна кажучы, Лее ўжо не ўпадае ў Шэльду (з 2008 року). Пасьля праведзеных будаўнічых прац у цэнтры Генту, яе рэчышча было засыпана.
Даўжыня ракі — 202 км, зь якіх 109 км праходзяць па тэрыторыі Бэльгіі. На працягу 24 км свайго цячэньня Лее ўтварае мяжу між Францыяй і Бэльгіяй.
Традыцыйна Лее вядома льнагадоўляй. Вада ў рацэ бядна на вапняк і жалеза, а таму прыдатная для вымочваньня льну. Гэта спрычыніла і другое імя Лее — Залатая рака: вымочваньне льну давала такі асаблівы колер вадзе ў рацэ. Аднак у 1943 вытворчасьць льну была забароненая з прычыны забруджваньня вады.
Суднаходзтва па рацэ магчыма да Гарэльбэке (па-нідэрляндзку: Harelbeke) пры танажы меней за 1350 тон. Далей па цячэньні гэтая норма зьмяншаецца да 600 тон. Ніжэй пасьля места Кортрэйк суднаходзтва вядзецца па каналах, якія злучаюць Лее з Шэльдай.
Лее ўпершыню згадваецца ў 694 року як Легія (па-лацінску: Legia)[1]. Гэтае імя, мяркуецца, паходзіць ад кельцкага, што можна перакласьці як «які цячэ/рэчышча».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.