За́мак Ге́рмана (па-эстонску: Hermanni linnus) — сярэднявечны замак у эстонскім месьце Нарва на беразе ракі Нарва, заснаваны ў XIII стагодзьдзі. У цяперашні час тут дзейнічае музэй.

Славутасьць
Нараўскі замак
Narva kindlus
Thumb
КраінаЭстонія
МесцазнаходжаньнеНарва[d]
Каардынаты59°22′32″ пн. ш. 28°12′3″ у. д.
Першае згадваньне1329
Дата заснаваньняXIII стагодзьдзе
Статусархітэктурны помнік[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Нараўскі замак на мапе Эстоніі
Thumb
Нараўскі замак
Нараўскі замак
Нараўскі замак на Вікісховішчы

Мінуўшчына

Дакладны ўзрост Нараўскага замку дагэтуль выклікае спрэчкі гісторыкаў. Большасьць зь іх сыходзяцца ў думцы, што першыя драўляныя ўмацаваньні збудавалі датчане пасьля заваёвы Паўночнае Эстоніі ў XIII стагодзьдзі. Першыя пісьмовыя згадкі пра замак датаваныя 1329 рокам.

На пачатку XIV стагодзьдзя датчане пачалі будаваць каменную фартэцыю зь вежай, якая пазьней атрымае назву Германавай. У 1347 року кароль Даніі Вальдэмар IV прадаў Паўночную Эстонію Лівонскаму ордэну, які перабудаваў Нараўскі замак дзеля сваіх патрэбаў. З прычыны зьяўленьня на супрацьлеглым баку Нарвы Івангародзкага замку давялося дабудоўваць і вежу Германа.

На пераломе XVXVI стагодзьдзяў Ордэн абнёс места дадатковай сьцяной (зруйнаваная ў 1777 року). Вядома, што яна мела чатыры брамы з усіх бакоў. Вароты былі пакрытыя жалезнымі пласьцінамі, перад імі разьмяшчаліся пад’ёмныя масты. Па пэрымэтры сьцяны былі пастаўленыя прынамсі сем вежаў і выкапаны роў.

Ад 1581 замак знаходзіўся ў валоданьні Швэцыі. У 1676—1680 швэды пабудавалі дадатковыя ўмацаваньні, таксама адбылася частковая перабудова ўжо існых збудаваньняў. У 1684 пачалося будаўніцтва бастыённых умацаваньняў паводле пляну Эрыка Дальбэрга. Заходняя і паўночная часткі крэпасьці былі значна пашыраныя і ўмацаваныя, безь зьмяненьняў засталася толькі сьцяна, што выходзіла да ракі. Швэды не пасьпелі скончыць рэканструкцыі, бо ў 1704 року Нарва была захопленая расейскімі войскамі.

У 1822 завершанае будаўніцтва Заходняе брамы. У 1875 зруйнаваная Цёмная брама.

Замак быў значна пашкоджаны ў часе Другой сусьветнай вайны. У 1950 распачатая рэстаўрацыя.

Цяпер у вежы Германа і ў найстарэйшай частцы замку разьмешчаны Нараўскі музэй, а на бастыёнах Нараўскіх умацаваньняў разьбіты парк.

Галерэя

Глядзіце таксама

  • Старое места (Нарва)
  • Сьпіс замкаў Эстоніі
  • Івангародзкая фартэцыя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.