палац у Кракаве (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Агінскіх і Патуліцкіх (па-польску: Pałac Ogińskich i Potulickich) — палац у Кракаве па вуліцы Юзэфа Пілсудзкага, 4. Цяпер у будынку разьмяшчаецца Найвышэйшая духоўная сэмінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі.
Славутасьць | |
Палац Агінскіх і Патуліцкіх Pałac Ogińskich i Potulickich | |
Краіна | Польшча |
Места | Кракаў |
Адрас | вул. Юзэфа Пілсудзкага, 4 |
Каардынаты | 50°3′36.73″ пн. ш. 19°55′53.37″ у. д. |
Дата заснаваньня | 1879 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Палац Агінскіх і Патуліцкіх | |
Палац Агінскіх і Патуліцкіх на Вікісховішчы |
Палац пабудаваны ў 1879 року паводле праекту Філіпа Пакутынскага. У ім разьмясьцілася сядзіба кракаўскіх верхавых таварыстваў і казіно[1]. У часе II сусьветнай вайны будынак быў зьнішчаны бамбаваньнем. Руіны палацу разам з тэрыторыяй па вайне намаганьнямі кардынала Адама Стэфана Сапегі выкупіла Кракаўская архідыяцэзія[2]. Касьцёльныя ўлады адбудавала будынак паводле ранейшага выгляду[1]. Пасьля адбудовы ў ім разьмясьцілася духоўная сэмінарыя, а пасьля і Найвышэйшая духоўная сэмінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі[2].
Аб’ект занесены ў рэестар нерухомых помнікаў Малапольскага ваяводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.