Палонка
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пало́нка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ісе. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 694 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Палонка (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Палонка лац. Pałonka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Палонкаўскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 694 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225332 |
СААТА: | 1204880041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′38″ пн. ш. 25°43′4″ у. д. |
± Палонка Палонка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Палонка — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў.