Паўно́чная Каро́на (па-лацінску: Corona Borealis, CrB) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Назву сузор’е атрымала за форму, якую ўтвараюць яе яскравейшыя зоркі. Паўночная Карона была адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.
Паўночная Карона | |
Сьпіс зорак у сузор’і Паўночнай Кароны | |
Лацінская назва | Corona Borealis |
---|---|
· у родным склоне | Coronae Borealis |
· скарот | CrB |
Простае ўзьняцьцё | 16г |
Схіленьне | +30° |
Квадрант | NQ3 |
Плошча | 179 кв. гр. (73-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 24 |
Зорак з плянэтамі | 4 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 4 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | α CrB (2,21m) |
Найбліжэйшая зорка | HD 144579 (46,86 сьв. г., 17,25 пк) |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −50°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня. |
Гісторыя і міталёгія
У грэцкай міталёгіі, мяркуецца, Паўночная Карона сымбалізавала карону, якую падараваў Дыяніс Арыядне, дачцэ Мінаса з Крыту. Па вясельлі з Дыянісам ён зьмясьціў яе карону на нябёсы, каб увекавечыць іх вясельле.[1] У валійскай міталёгіі сузор’е было вядомае пад назвай Caer Arianrhod (па-беларуску: Палац срэбранага круга) і зьяўлялася нябесным прыстанкам Ар’янрад.[2] У арабскай міталёгіі Паўночная Карона была вядомая пад назвай قصعة المساكين (па-беларуску: Чаша для жабракоў) — паводле формы, якую ўтвараюць яскравыя зоркі. Арабы таксама мелі для сузор’я назву Альфэка (пазьней імя было дадзенае α Паўночнай Кароны), што значыць «раскіданы» або «разбураны», паколькі зоркі Паўночнай Кароны выглядяюць як разьвязаны ланцужок з каштоўнымі камянямі.[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.