гібрыд пшаніцы і жыта From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыціка́ле (па-лацінску: ×Triticosecale, ад лац. triticum — пшаніца і лац. secale — жыта) — гібрыдны род траваў, выведзены скрыжаваньнем жыта і пшаніцы. Вырошчваецца як харчовая і зернефуражная культура.
Трыцікале | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Падсямейства | Метлюжковападобныя |
Род | Трыцікале |
Віды | * Secale cereale x Triticum aestivum
|
Бінамінальная намэнклятура | |
'×Triticosecale Wittm. & A. Camus | |
Упершыню трыцікале было выведзенае ў лябараторных умовах у XIX стагодзьдзі і напачатку вырошчвалася ў Шатляндыі і Швэцыі. Цяпер асноўнымі вытворцамі зьяўляюцца Польшча, Нямеччына, Францыя, Беларусь і Аўстралія.
Трыцікале валодае павышанаю марозаўстойлівасьцю (большай, чым у азімай пшаніцы), устойлівасьцю супраць грыбковых і вірусных захворваньняў, паніжанай патрабавальнасьцю да ўрадлівасьці глебы. Аднак шырокаму яго распаўсюджаньню замінае тое, што празь некалькі пакаленьняў трыцікале выраджаецца ў звычайнае жыта. Такім чынам, для ўзнаўленьня неабходнае пастаяннае скрыжаваньне ў лябараторных умовах.
Утрыманьне бялку ў трыцікале на 1,0 — 1,5% вышэй, чым у пшаніцы, і на 3—4%, чым у жыце. Паводле фракцыйнага складу бялкі трыцікале займаюць прамежкавае становішча між бялкамі пшаніцы і жыта. Утвараюць клейкавіну ў колькасных адносінах, блізкіх да пшанічнае, але горшай па якасьці. Пераварвальнасьць бялкоў пшаніцы і трыцікале практычна аднолькавая — 89,3 і 90,3% адпаведна. Зерне трыцікале не саступае зерню пшаніцы па ўтрыманьні макра- і мікраэлемэнтаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.