From Wikipedia, the free encyclopedia
Пішча́лаўскі за́мак — помнік рэтраспэктыўна-замкавага стылю з элемэнтамі клясыцызму ў Менску. У будынку месьціцца сьледчы ізалятар (СІЗА) № 1. Таксама вядомы замак пад назовам «Валадарка» (бо месьціцца на вуліцы Валадарскага).
Турма | |
Пішчалаўскі замак | |
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Валадарскага |
Каардынаты | 53°53′56″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. |
Архітэктурны стыль | раньні клясыцызм |
Аўтар праекту | Казімер Хршчановіч |
Заснавальнік | Рудольф Пішчала[1] |
Дата заснаваньня | 1825 |
Будаваньне | ???—1825 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Пішчалаўскі замак | |
Пішчалаўскі замак на Вікісховішчы |
Пішчалаўскі замак уяўляе сабою даволі вялікі прастакутны трохпавярховы аб’ём, накрыты чатырохсхільным дахам. Па чатырох кутах да гмаха прыбудаваны масіўныя цыліндрычныя вежы з дэкаратыўным завяршэньнем у выглядзе зубцоў і нізкім шатровым дахам. Вонкавая апрацоўка фасадаў даволі сьціплая і абмяжоўваецца гарызантальнай цягай-карнізам між другім і трэцім паверхамі, дэкаратыўнымі ваконцамі-байніцамі на вежах.
З паўночна-ўсходняга боку да асноўнага гмаху прыбудаваны двухпавярховы аб’ём, які з боку вуліцы мае завяршэньне ў выглядзе нізкага трохкутнага франтону і апрацаваны рустам на ўзроўні першага паверху. Звонку замак абнесены высокай мураванай сьцяною.
Глядзі Катэгорыя:Вязьні Валадаркі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.