Радашкавічы
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дашкавічы — мястэчка ў Беларусі, на сутоках Вязынкі і Гуйкі з ракой Рыбчанкай. Уваходзяць у склад Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5862 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 32 км ад Маладэчна, за 41 км ад Менску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Радашкавічы (лінія Менск — Маладэчна); на аўтамабільнай дарозе Менск — Маладэчна.
Хуткія факты
Радашкавічы лац. Radaškavičy | |||||
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1447 | ||||
Магдэбурскае права: | 1569 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Маладэчанскі | ||||
Плошча: | 7,0152 км² [1] | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 5862 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 835,61 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1773 | ||||
Паштовы індэкс: | 222322 | ||||
СААТА: | 6238557000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′0″ пн. ш. 27°14′0″ у. д. | ||||
± Радашкавічы Радашкавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Радашкавічы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Тут жылі такія вядомыя постаці, як Янка Купала, Ядвігін Ш., Язэп Драздовіч, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Танк. Да нашага часу захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.